ЗМК прадстаўляе збор "Беларускія калыханкі" - 28 найлепшых мэлёдый. Сьпявае Вольга Паўлоўская, арганіста касьцёлу найсьвяцейшай Тройцы, што на Залатой Горцы ў Менску.
Каб праслухаць фрагмэнт трэку "Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры" націсьніце кнопачку ніжэй:
Дыск складаецца з матэрыялаў, якія дапамагаюць настаўнікам, выхавацелям дзіцячых садкоў і бацькам пашырыць сучасную беларускамоўную навучальную прастору для дзяцей, зрабіць працэс навучаньня цікавым і захапляльным, прывіваюць маральныя якасьці.
Вадаспады Грызьлі / Grizzli Falls (Канада, ЗША, Вялікабрытанія). Мова: бел., Dolby Digital 2.0, працягласьць — 91 хв. За тымі далёкімі часамі, калі яшчэ жывая была рамантыка далёкіх падарожжаў і неадкрытых земляў, славуты паляўнічы і шукальнік прыгодаў Тайран Бэнкстан вырашыў зрабіць з свайго сына Гары сапраўднага мужчыну…
Кропачка і Антон / Annaluise & Anton, Нямеччына. Мова: бел., Dolby Digital 2.0, працягласьць — 117 хв. Cучасная экранізацыя аднайменнага раману клясыка дзіцячае літаратуры Эрыха Кестнэра. Кропачка і Антон, абаім па 10 гадоў, — найлепшыя сябры. Але тады як дачка хірурга Кропачка жыве без турботаў, Антон вымушаны клапаціцца пра сваю хворую маці й прадаваць замест яе марозіва…
Фільм. Працягласьць 55 хв. Швэцыя—Фінляндыя, 1999.
У маленькай дзяўчынкі Іны была любімая цацка — мядзьведзік Ну-ну. Яна яго насіла паўсюль і заўсёды. Але аднойчы ў мэтро мядзьведзік згубіўся. Ну-ну трапляе ў розныя прыгоды, да розных людзей, і ўрэшце, напярэдадні Калядаў, ён цудам вяртаецца да Іны.
DVD9, PAL. Працягласьць: "Тарзан-2" – 68 хв., "Тарзан-1" – 85 хв. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, расейская. Субтытулы: беларускія, ангельскія, польскія, расейскія + да мультфільму "Тарзан-2" забаўляльныя факты ў выглядзе 5-га патоку субтытулаў. Агучана акторамі Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктарамі радыё й тэлевізіі. Песьні выконвае сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.
DVD9, PAL. Працягласьць: "Тарзан-2" – 68 хв., "Тарзан-1" – 85 хв. Мовы: беларуская (DDS 5.1 і DDS 2.0), ангельская, польская, расейская. Субтытулы: беларускія, ангельскія, польскія, расейскія + да мультфільму "Тарзан-2" забаўляльныя факты ў выглядзе 5-га патоку субтытулаў. Агучана акторамі Беларускага рэспубліканскага тэатру юнага гледача, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя М. Горкага, а таксама дыктарамі радыё й тэлевізіі. Песьні выконвае сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч.
Зялёная пачвара-людажэр Шрэк вяртаецца! Гэтым разам яму давядзецца зьдзейсьніць падарожжа ў Трыдзясятае валадарства, прасіць і не атрымаць каралеўскага блаславеньня на шлюб зь Фіёнай, пасябраваць з наёмнікам-забойцам Катом у ботах, трапіць на фабрыку чароўных зёлак Фэі Хроснай, сядзець у вязьніцы, браць штурмам замак на гіганцкім перніку — і ўсё дзеля каханьня да Фіёны...
Кароль-жаба памірае. Шрэк перад выбарам: заняць месца караля альбо паехаць шукаць сапраўднага нашчадка. Але юнаку Артуру ня надта хочацца станавіцца каралём. У гэты час Чароўны Прынц будуе злыя пляны наконт Каралеўства. Ці ўдасца Шрэку паладзіць з хлопцам ды выратаваць дзяржаву?
У агучваньні на беларускую мову бралі ўдзел вядомыя беларускія акторы ("купалаўцы" Сьвятлана Зелянкоўская, Павал Юшкевіч), рок-музыкі (Аляксандар Памідораў, Сяргей Канановіч) ды многія іншыя.
ЗМК прадстаўляе збор "Беларускія калыханкі" - 28 найлепшых мэлёдый. Сьпявае Вольга Паўлоўская, арганіста касьцёлу найсьвяцейшай Тройцы, што на Залатой Горцы ў Менску.
Каб праслухаць фрагмэнт трэку "Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры" націсьніце кнопачку ніжэй:
Вясёлы фантастычны мультфільм, створаны па матывах знакамітай казкі Люіса Кэрала.
Аднойчы Аліса пабегла за Белым Трусам I правалілася ў нару. Яна трапіла ў сьвет прыгодаў, населены дзіўнымі істотамі. Дзяўчынка пазнаёмілася з Марцовым Зайцам, Вар'ятам Шапачнікам, Каралевай ды войскам ігральных картаў.
У маленькім пасёлку на Алясцы моцна захварэлі дзеці. Толькі запрэжка сабак можа прайсьці па сьнезе праз буран, каб даставіць лекі. Дзеля гэтага трэба пераадолець 600 міляў, але сабакі заблукалі ў бяскрайніх сьнягах. Толькі бясстрашны Болта, сын ваўка і лайкі, можа дапамагчы людзям...
Гэта вельмі чульлівая гісторыя, героямі якой, апроч Болта, сталі ягоны верныя сябры: белы гусак Барыс, мядзьведзікі Мак і Люк, а таксама прыгажуня лайка Джэна.
У хлопчыка Эндзі вельмі шмат цацак, але хутка ягоны дзень нараджэньня і новыя падарункі.
Як толькі пакой пакідаюць людзі, цацкі ажываюць. Каўбой Вудзі кіруе ўсімі ў дзіцячым пакоі. Калі ў Вудзі зьяўляецца канкурэнт - астранаўт Баз - у краіне цацак пачынаецца сапраўдная вайна. Салдацікі, дыназаўрыкі, сабачкі і іншыя цацкі не сядзяць, склаўшы рукі.
Гэта першы мультыплікацыйны фільм, цалкам зроблены на кампутары.
Мільёны гадоў таму на Зямлі жылі магутныя жывёлы - дыназаўры. На маленькай выспе лямуры знайшлі выседжанае яйка дыназаўра. Яны прынялі малога ў сваю сям'ю і сталі клікаць яго Аладарам. Але на выспу абрынуўся страшэнны метэарытны дождж і выпаліў усё наўкола. Аладар разам з ацалелмымі лямурамі адпраўляецца на мацярык. Тут яны далучаюцца да статка іншых дыназаўраў, якія шукаюць прыдатнае мейсца для жыцьця. падарожжа гэтае вельмі небясьпечнае. бо на дыназаўраз палююць драпежныя яшчары. Сярод дыназаўраў ёсьць слабейшыя, і Аладар прыходзіць ім на дапамогу. Тым самым ён набывае сабе злога ворага - дыназаўра, якога клічуць Крон...
Малады мураш Флік спрабуе ўратаваць сваю калёнію ад банды жудаснай саранчы пад кіраўніцтвам Хопэра. Але ўсе спробы вынаходлівага Фліка прыводзяць да сумных наступстваў. Тады сьмяльчак Флік адпраўляецца ў рызыкознае падарожжа, каб прывесьці атрад жукоў, якія дапамогуць мурашам уратавацца. Пакуль Хопэр рыхтуецца да чарговага нападу на калёнію, Флік і цыркавыя жукі прыдумваюць як перамагчы ворагаў.
Мультфільм атрымаў неверагодны посьпех сярод маленькіх гледачоў.
Новыя прыгоды Лэдзі й Валацугі, а таксама іхнага сынка Нягодзіша.
Нягодзіш - шчаня з інтэлігентнай сабачай сям'і - ніяк не хоча быць прыстойным хатнім сабакам. Яго кліча вуліца. Аднак аказваецца, што вольнае вулічнае жыцьцё поўнае небясьпечных пастак. Тут пануе прынцып: кожны сам за сябе. Ці зможа Нягодзіш пераадолець усе цяжкасьці й нягоды? Ці здолее вырвацца з банды "караля" сьметнікавых сабак Паскудніка? Які лёс чакае Нягодзішаву сяброўку Анелю?
Першы мастацкі фільм-камэдыя, дубляваны па-беларуску - гэта яшчэ адзін твор славутага рэжысэра Роба Мінкафа, стваральніка мультыплікацыйнага фільма "Кароль Леў".
Бацькі зрабілі свайму сыну калядны падарунак - купілі яму "браціка" - кемлівае мышаня. Неверагодныя пагоні, прыгоды і гумар - усё гэта "Маленькі Сьцюарт".
Цудоўны мультыплікацыйны фільм, які адраджае старую легенду пра меч у камні.
Хлопчык Барт трапляе ў лясную хаціну да чараўніка Мэрліна. Той, каб дапамагчы малому зразумець сьвет, ператварае яго спачатку ў рыбу, а затым у птушку і вавёрку.
Паўсюль Барта суправаджаюць прыгоды і нечаканыя знаёмствы. Веды і вопыт, якія перадаў Барту добры чараўнік Мэрлін, дапамагаюць хлопчыку зрабіць тое, што было не па сіле дарослым мужчынам.
Прыгоды Пакахонтас працягваюцца. Гэтым разам яна выпраўляецца ў далёкую Англію. Побач з Пакахонтас яе верныя сябры Фліт, Міка і Пэрсі.
Адважная індзейская дзяўчына плыве ў Лёндан, каб спыніць вынішчэньне свайго народу. Але спачатку Пакахонтас павінна прыстасавацца да свайго новага жыцьця. У гэтым ёй дапамагаюць новыя знаёмыя - спадарыня Джэнкінс і ангельскі дыплямат Джон Рольф. Яны рыхтуюць Пакахонтас да сустрэчы з каралём Англіі, якога яна павінна пераканаць спыніць войска.
На дапамогу Пакахонтас прыходзіць сьмяльчак Раткліф.
Выдатная экранізацыя класічнай казкі Шарля Пэро. Вас чакае чароўная музыка П.І.Чайкоўскага, любімыя героі, фантастычныя прыгоды.
Маленькую прынцэсу пракляла злая варажбітка. Яна сказала, што, калі прыгажуні споўніцца шаснаццаць год, яна ўколе свой палец верацяном і памрэ. Кароль спрабуе ўратаваць дачку, але вельмі ж моцныя чары вядзьмаркі.
Далучайцеся да жыцьцярадаснай кампаніі Віні Пуха і ягоных сяброў!
Падарожнічаючы разам зь імі, вы даведаецеся, дзе расьце Мядовае дрэва, чаго баіцца Пятачок і што прыдумаў весялун Тыгр. Гэты мультфільм атрымаў некалькі узнагародаў за выдатную анімацыю.
Працяг захапляльнай гісторыі пра прыгоды Арыэль і Эрыка.
У Арыэль і Эрыка нарадзілася прыгажуня-дачушка - Мэлёдыя. З гэтай нагоды ва ўсім каралеўстве наладзілі шыкоўны баль. Ды толькі няма спакою жудаснай вядзьмарцы Маргане. Яна, як ейная сястра Урсула, прагне стаць валадаркаю мора. Маргана распавядае Мэлёдыі пра яе паходжаньне. Маладая прынцэса, не паслухаўшыся бацькоў, вяртаецца ў падводнае царства. Там яна знаходзіць новых сяброў.
Мультыплікацыйная вэрсія незвычайных прыгодаў Тарзана, зьнятая па кнізе Эдгара Райса Бароўза.
Немаўлём Тарзан апынуўся у джунглях сярод малпаў. Жыцьцё зь дзікімі зьвярамі зрабіла яго спрытным, кемлівым і моцным. Сустрэча з людзьмі зьмяніла жыцьцё Тарзана. Хлапец разумее, што ён адзін зь іх. Цяпер трэба выбіраць - застацца ў джунглях, ці пайсьці да людзей?
У далёкай казачнай краіне жорсткі валадар Фаркўад забараніў усе казкі і выгнаў казачных герояў. Яны вымушаныя пасяліцца на балоце, дзе жыве самотны людажэр Шрэк. Шрэку не спадабалася шумная кампанія новых суседзяў. Асабліва балбатун Асьлюк, які настойліва хоча пасябраваць со Шрэкам. Каб вярнуць сваё балота і былы спакой, Шрэк выпраўляецца да валадара Фаркўада. Але той згодны вярнуць балота пры адной умове: Шрэк вызваліць для яго каралеўну Фіёну. Шрэк і Асьлюк выпраўляюцца ў падарожжа, познае прыгодаў і нечаканасьцяў...
Мультфільм дэманструе гледачам новыя анімацыйныя тэхналёгіі, за што й быў узнагароджаны прэміяй "Оскар"-2002.
Лапатушкі, цвялілкі, бубнілкі, пацешкі. Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту / Укл. У. Сіўчыкаў; Маст. А. Карповіч. — Мінск: Радыёла-плюс, 2009. — 160 с.: іл.
Кнігу народнага паэта Беларусі, намінанта Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Рыгора Барадуліна склалі вершы, загадкі, лапатушкі, цьвялілкі, бубнілкі, пацешкі.
Беларуская вершаванка-запамінанка для дзяцей. Укл. Алег Мінкін; Маст. Рыта Цімохава. — Менск: Тэхналёгія, 2005. — 271 с., цьвёрдая вокладка.
Радасна, усьцешна патрапіць у дзівосны сьвет, створаны беларускім паэтычным словам для дзетак. Шчасьце увайсьці ў цэлую краіну пад назовам "Добрыя вершы". Добра пачуесься ты, маленькі сябра, у зваблівым, загадкавым і адначасова такім блізкім сьвеце жывёлаў — зьвяроў, птушак, рыбаў, кузурак ды іншых жывых істотаў, якія спакон вякоў жывуць "побач з намі на Зямлі". Ты апынесься поруч зь імі, пачуеш іхныя знаёмыя й незнаёмыя табе галасы, спазнаеш іхныя звычкі, даведаесься пра іхнае жыцьцё. У думках ці насамрэч пагуляеш, пазабаўляесься зь некаторымі зь іх, а на іншых зірнеш хоць здалёк, здзівуесься. Зь нейкімі табе захочацца пасябраваць, дапамагчы ім выжыць халоднаю зімою, як, напрыклад, таму верабейку, што цілікаў у кусьце пры ганку твайго дому ў вёсцы ці пад’езду ў горадзе. Увесь жывы сьвет Беларусі загамоніць з табою, разгорнецца перад тваімі вачыма.
Старая цана: 8,000.00руб. Цана:
6,000.00руб.
Вы эканоміце:
2,000.00руб. (25%)
Кніжка для вялікіх і малых. — Мінск: Медисонт, 2008. — 128 с. — (Бібліятэка часопіса "Дзеяслоў").
У гэтай кніжцы не высокая, а шырокая паэзія; шырокая — значыць усім зразумелая... Аўтар упэўнены: весялосьць — нацыянальнае багацьце беларусаў, таму ў "Цацачнай краме" шмат сьмеху, жартаў, дасьціпнасьці, радаснага настрою, салёных слоўцаў, народных выразаў, часам — горкай іроніі.
Польская паэзія дзецям: выбраныя старонкі з паэтаў ХІХ — пачатку ХХІ ст. / Укл. Л. Баршчэўскі і У. Сіўчыкаў; Маст. А. Карповіч. — Мінск: Радыёла-плюс, 2006. — 220 с.: 36 іл.
У кнізе беларускія дзеці, іх мамы, таты, бабулі і дзядулі знойдуць вершы, забаўлянкі-прыбабунькі, якія даўно палюбіліся польскай дзятве. Кніжка таксама будзе карыснаю выхавацелям дзіцячых садкоў, настаўнікам пачатковых клясаў.
Казачная аповесьць "Малы і Карлсан-з-даху" — першая з сусьветнавядомага цыклю аповесьцяў славутай швэдзкай пісьменьніцы Астрыд Ліндгрэн (1907—2002), якой сёлета 14 лістапада споўнілася б 100 гадоў. Кніга ў цьвёрдай вокладцы і аздобленая каляровымі ілюстрацыямі.
Сачыць за прыгодамі галоўных герояў чытачам дапаможа ілюстраваная закладка.
Штуршком для напісаньня мною гэтай кнігі быў дзіцячы тэлевізійны сэрыял "Якаб і Элізабэт" Аўстрыйскага радыё, сцэнар да якога напісала Ленэ Маер-Скуманц. Вядомая дзіцячая аўтарка перадала ў маё карыстаньне 24 дыялёгі, і на іхнай падставе я стварыў гэтую кнігу. Яна павінна стаць адказам на пытаньне, як можна пазнаёміць 4—7-гадовых дзяцей з рэлігійным тлумачэньнем сэнсу іхнага жыцьця, з асноўнымі каштоўнасьцямі хрысьціянства і стасункамі паміж людзьмі на падставах веры (Марцін Эгле).
Старая цана: 12,000.00руб. Цана:
10,000.00руб.
Вы эканоміце:
2,000.00руб. (17%)
110 с., цьвёрдая вокладка.
Папулярнасьць кніг пра Маха і Шэбеставу – вынаходлівых вучняў 3 "Б" клясы, якія, дзякуючы чарадзейнай слухаўцы, перажылі шмат незвычайных прыгодаў, - ужо выйшла па-за межы Чэхіі, і цяпер гэтыя гісторыі з захапленьнем чытаюць дзеці ўсёй Эўропы. Зь першай кнігі пра Маха і Шэбеставу па-беларуску юныя чытычы даведаюцца пра тое, як нашыя героі выратавалі ў Парыжы цётачку Вілму, выцягнуўшы яе проста зь ільвінай пашчы, як ў мядзьвежым бярлогу на Паўночным полюсе знайшлі зьніклага прафэсара Трэбала, а затым выкупаліся ў Амазонцы і пабывалі ў залатой пячоры Эльдарада, як перамаглі магутнага афрыканскага чараўніка, а ў Аўстраліі адшукалі свайго вернага сябра сабаку Джанатана, які неўзабаве ледзь не зрабіўся зоркай Галівуда, нарэшце, пра тое, як на марскім дне ля Гавайскіх астравоў знайшлі сэнсацыйны апарат інжынэра Арышка. Тэкст Мілаша Мацоўрака суправаджаюць цудоўныя ілюстрацыі Адольфа Борна
Пер. В. Воранава. — Познань: Белы Крумкач, 2007. — 128 с.
Дарослых і малых сяброў разважлівага медзведзяня чакае аўтарскі пераклад твору Алана Мілна. Выданьне аздобленае арыгінальнымі каляровымі малюнкамі брытанца Эрнэста Шэпарда ад 1926 году, якія на радзіме Пыха прызнаныя клясычнымі.
Кніга шатляндзкай пісьменьніцы Мэры Сьцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небясьпечнае падарожжа па фантастычнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасьці, і ў яго сіле разьвіць іх у сабе ці занядбаць.
Менск: Каўчэг, 2005. — 26с., цьвёрд. вокл. Друк: Grafiche AZ, Verona.
Дарагія дзеці зь Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы! Мой урад з дапамогаю праграмы "Матра" (Matra-programma) падтрымлівае перамены да лепшага ў краінах, дзе вы жывяцё. Пры гэтым мы імкнемся ўмацоўваць дэмакратыю, сяброўскія ўзаемадачыненьні й супрацоўніцтва паміж вашай і маёй краінамі. Праграма "Матра" існуе ўжо дзесяць гадоў. Дзесяць гадоў — гэта вялікі тэрмін, і таму мы вырашылі зрабіць вам падарунак на дзень нашага нараджэньня. Мы прапануем вам кніжку, у якой якраз і гаворыцца пра тыя перамены, што падтрымлівае "Матра". У гэтай казцы распавядаецца пра тое, што аднойчы ў лесе, дзе жылі зьвяркі, пасяліўся чужынец. Зьвяркам гэта не спадабалася, і яны пачалі дрэнна казаць пра яго. Але сваімі добрымі справамі чужынец зьмяніў стаўленьне да сябе. Добра тое, што добра сканчаецца! Зразумела, гэта проста казка, але з дапамогай казак мы часам лепш разумеем, што адбываецца ў вашым жыцьці. І гэтая казка вучыць нас быць больш прыязнымі да чужынцаў. Я жадаю вам ад імя "Матры" прыемнага чытаньня (Атзо Нікалаі (Atza Nikolai), міністар па эўрапейскіх справах, Нідэрлянды).
Аўтар цікава апавядае пра бітвы старадаўніх часоў (ад адзінаццатага да сямнаццатага стагодзьдзя), у якіх нашыя прадзеды выявілі асаблівую мужнасьць і рыцарскае майстэрства. Кніга багата ілюстраваная – мапамі, дзе паказаныя перамяшчэньні войскаў, схемамі і выявамі бітваў, партрэтамі герояў, малюнкамі тагачаснай зброі і г. д.
Укл.: В. Вячорка, П. Садоўскі; Малюнкі Н. Гарбуновай. — Мінск: Медысонт, 2008. — 372 с.: іл.
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.