Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца ў 2010 годзе ў Гданьску.
У новую аўдыёкнігу Уладзіміра Арлова ўвайшлі папулярныя гістарычныя апавяданні, а таксама аповесць "Сны імператара". Слухача чакае сустрэча з цэлаю галерэяй гістарычных асобаў, сярод якіх напалеон Банапарт і паўстанцы 1863 года, Кацярына ІІ і царазабойца Ігнат Грынявіцкі, філосаф Казімір Лышчынскі і князь Геранім Радзівіл. Шэраг твораў уключаныя ў школьныя праграмы.
Каб праслухаць фрагмэнт кнігі націсьніце кнопачку ніжэй:
Гэтая кніга — своеасаблівае прызнанне вядомага пісьменьніка ў любові да роднага гораду. "Таямніцы..." ўвайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ ст., складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай "Наша Ніва".
Каб праслухаць фрагмэнт аўдыёкнігі "Таямніцы полацкай гісторыі" націсьніце кнопачку ніжэй:
Адным з тых, хто праўдзіва апісаў тагачаснае жыцьцё ў царскім войску, жорсткія баі ў змаганьні з "кайзэраўскай" Нямеччынай і яе саюзьнікамі, быў Максім Гарэцкі. Трапіўшы ў "франтавое пекла" 21-гадовым юнаком, ён вёў дзёньнік, зь якога і атрымаліся вядомыя дакумэнтальна-мастацкія запіскі "На імпэрыялістычнай вайне. Запіскі салдата 2-й батарэі N-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы". Да 115-гадовага юбілею пісьменьніка падрыхтаваная інтэрпрэтацыя гэтага твору сродкамі аўдыёмастацтва. У аўдыёспэктаклі, выканаўцам і рэжысэрам якога зьяўляецца дыктар Беларускага радыё Алег Вінярскі, мастацкае чытаньне спалучанае з музыкай Д. Шастаковіча, вайсковых духавых аркестраў, аўтэнтычнага беларускага фальклёру і гукавымі спэцэфэктамі.
Каб праслухаць фрагмэнт аўдыёкнігі націсьніце кнопачку ніжэй: