VHS - Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!

    
    Галоўная
    Рэгістрацыя
    Зваротная сувязь
 


  
Пошук:
    
шукаць у знойдзеным
Каталёг
  Гісторыя
  Часопісы
  Проза
  Публіцыстыка
  Паэзія
  Дзеткам
  Рэлігія
  Навука
  Іншамоўная літаратура
  Фотаальбомы
  Музыка
  Відэа
      DVD
      MPEG-4
      VHS
  Аўдыёкнігі
  Рознае
  Футболкі
Логін:
Пароль:

забыліся на пароль?
Рэгістрацыя
Код нашага гузіка 88x31
Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!
Абмен спасылкамі

Галоўная / Відэа / VHS

Пошук тавару ў гэтай катэгорыі

Назва:
Цана: ад руб.
да руб.

Сартаваць паводле: найменьня (павяліч | паменшы), цаны (павяліч | паменшы), рэйтынгу (павяліч | паменшы)

1   2   наст >>паказаць усе

VHS Аліса ў краіне цудаў / Alice In Wonderland
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Аліса ў краіне цудаў / Alice In Wonderland

(галасоў: 62)

Цана: 5,500.00руб.

Вясёлы фантастычны мультфільм, створаны па матывах знакамітай казкі Люіса Кэрала.

Аднойчы Аліса пабегла за Белым Трусам I правалілася ў нару. Яна трапіла ў сьвет прыгодаў, населены дзіўнымі істотамі. Дзяўчынка пазнаёмілася з Марцовым Зайцам, Вар'ятам Шапачнікам, Каралевай ды войскам ігральных картаў.

Працягласьць: 75 хв.

 

VHS Болта / Balto
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Болта / Balto

(галасоў: 56)

Цана: 5,500.00руб.

У маленькім пасёлку на Алясцы моцна захварэлі дзеці. Толькі запрэжка сабак можа прайсьці па сьнезе праз буран, каб даставіць лекі. Дзеля гэтага трэба пераадолець 600 міляў, але сабакі заблукалі ў бяскрайніх сьнягах. Толькі бясстрашны Болта, сын ваўка і лайкі, можа дапамагчы людзям...

Гэта вельмі чульлівая гісторыя, героямі якой, апроч Болта, сталі ягоны верныя сябры: белы гусак Барыс, мядзьведзікі Мак і Люк, а таксама прыгажуня лайка Джэна.

Працягласьць: 87 хв.

 

VHS Васіль Быкаў. Вяртаньне
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Васіль Быкаў. Вяртаньне

(галасоў: 84)

Цана: 7,000.00руб.

У 23-хвіліннай стужцы - даўжэзная чарга на разьвітаньне з Быкавым, жалобнае бел-чырвона-белае шэсьце па праспэкце Скарыны. А за кадрам - "Магутны Божа" і голас самаго пісьменьніка: Быкаў разважае пра свабоду чалавека і народу, пра нацыянальнае (Аркадзь Шанскі, "Наша Ніва").

 

VHS Гісторыя цацак / Toy Story
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Гісторыя цацак / Toy Story

(галасоў: 55)

Цана: 5,500.00руб.

У хлопчыка Эндзі вельмі шмат цацак, але хутка ягоны дзень нараджэньня і новыя падарункі.

Як толькі пакой пакідаюць людзі, цацкі ажываюць. Каўбой Вудзі кіруе ўсімі ў дзіцячым пакоі. Калі ў Вудзі зьяўляецца канкурэнт - астранаўт Баз - у краіне цацак пачынаецца сапраўдная вайна. Салдацікі, дыназаўрыкі, сабачкі і іншыя цацкі не сядзяць, склаўшы рукі.

Гэта першы мультыплікацыйны фільм, цалкам зроблены на кампутары.

Працягласьць: 82 хв.

 

VHS Глядыятар / Gladiator
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Глядыятар / Gladiator

(галасоў: 54)

Цана: 5,500.00руб.

У эпоху праўленьня славутага Маркуса Аўрэліюса Рымская імпэрыя захапіла амаль усю Эўропу. Не скарылася толькі невялікая частка нямецкіх плямёнаў. Генэрал Максімус зьбірае войскі для вырашальнай бітвы, якая павінна адбыцца на беразе Дунаю. Ён чакае ганца, які быў адасланы да ворага з прапановаю здацца, каб пазьбегнуць крыві. Максімус не прагне зьнішчэньня чужых плямёнаў - ён і сам паходзіць з калёніі. Узгадаваны на рымскіх прынцыпах дэмакратыі і свабоды, ён шчыра верыць у тое, што нясе грубым барбарам дабро цывілізацыі.

Даведаўшыя, што барбары адсеклі ганцу галаву, Максімус загадвае сваім жаўнерам "абрынуць пекла на галаву ворага". У Рым Максімус вяртаецца пераможцам...

Працягласьць: 154 хв.

 

VHS Дыназаўр / Dinosaur
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Дыназаўр / Dinosaur

(галасоў: 40)

Мільёны гадоў таму на Зямлі жылі магутныя жывёлы - дыназаўры. На маленькай выспе лямуры знайшлі выседжанае яйка дыназаўра. Яны прынялі малога ў сваю сям'ю і сталі клікаць яго Аладарам. Але на выспу абрынуўся страшэнны метэарытны дождж і выпаліў усё наўкола. Аладар разам з ацалелмымі лямурамі адпраўляецца на мацярык. Тут яны далучаюцца да статка іншых дыназаўраў, якія шукаюць прыдатнае мейсца для жыцьця. падарожжа гэтае вельмі небясьпечнае. бо на дыназаўраз палююць драпежныя яшчары. Сярод дыназаўраў ёсьць слабейшыя, і Аладар прыходзіць ім на дапамогу. Тым самым ён набывае сабе злога ворага - дыназаўра, якога клічуць Крон...

Працягласьць: 82 хв.

 

VHS Жыцьцё Жукоў / Bug Life
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Жыцьцё Жукоў / Bug Life

(галасоў: 54)

Цана: 5,500.00руб.

Малады мураш Флік спрабуе ўратаваць сваю калёнію ад банды жудаснай саранчы пад кіраўніцтвам Хопэра. Але ўсе спробы вынаходлівага Фліка прыводзяць да сумных наступстваў. Тады сьмяльчак Флік адпраўляецца ў рызыкознае падарожжа, каб прывесьці атрад жукоў, якія дапамогуць мурашам уратавацца. Пакуль Хопэр рыхтуецца да чарговага нападу на калёнію, Флік і цыркавыя жукі прыдумваюць як перамагчы ворагаў.

Мультфільм атрымаў неверагодны посьпех сярод маленькіх гледачоў.

Працягласьць: 95 хв.

 

VHS Лэдзі й Валацуга 2 / Lady and the Tramp 2
падрабязьней...


Выбраць для параўнаньня

VHS Лэдзі й Валацуга 2 / Lady and the Tramp 2

(галасоў: 47)

Цана: 5,500.00руб.

Новыя прыгоды Лэдзі й Валацугі, а таксама іхнага сынка Нягодзіша.

Нягодзіш - шчаня з інтэлігентнай сабачай сям'і - ніяк не хоча быць прыстойным хатнім сабакам. Яго кліча вуліца. Аднак аказваецца, што вольнае вулічнае жыцьцё поўнае небясьпечных пастак. Тут пануе прынцып: кожны сам за сябе. Ці зможа Нягодзіш пераадолець усе цяжкасьці й нягоды? Ці здолее вырвацца з банды "караля" сьметнікавых сабак Паскудніка? Які лёс чакае Нягодзішаву сяброўку Анелю?

Працягласьць: 70 хв.

1   2   наст >>паказаць усе

Навіны
08.09.2010
Новае ад 8 верасьня 2010: дадалося 7 кніг; ізноў зьявілася 6 кніг

01.09.2010
Новае ад 01 верасьня 2010: дадаліся 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявіліся 2 кнігі

24.08.2010
Новае на ад 24 жніўня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

17.08.2010
Новае ад 17 жніўня 2010: дадалося 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявілася 8 кніг

28.07.2010
Новае ад 28 ліпеня 2010: дадалося 2 кнігі; ізноў зьявілася 2 дыскі, 3 кнігі, 2 часопісы

Усе навіны...
Групы Google
Падпісацца на навіны старонкі Кнігі-Поштай
Наведаць групу навінаў Google
Як падпісацца на навіны Google Groups


Галасаваньне
  Які фармат навінаў Knihi.net вам зручнейшы?
Рассылка з сайту
Рассылка праз Google Groups
Навіны ў фармаце RSS
Ня маю патрэбы ў навінах Knihi.net

 

[ Галоўная | Пра нас | Старонка | Прайс-ліст (у ZIP) | Рэгістрацыя ]

Copyright © Кнігі - Поштай . All rights reserved.


беларуская музыка душевые кабины APPOLLO смесители GROHE дверная фурнитура PALLADIUM