Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі - Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!

    
    Галоўная
    Рэгістрацыя
    Зваротная сувязь
 


  
Пошук:
    
шукаць у знойдзеным
Каталёг
  Гісторыя
      Гістарычныя часопісы
      Мэмуары
      Рэпрынты
  Часопісы
  Проза
  Публіцыстыка
  Паэзія
  Дзеткам
  Рэлігія
  Навука
  Іншамоўная літаратура
  Фотаальбомы
  Музыка
  Відэа
  Аўдыёкнігі
  Рознае
  Футболкі
Логін:
Пароль:

забыліся на пароль?
Рэгістрацыя
Код нашага гузіка 88x31
Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!
Абмен спасылкамі
Галоўная / Гісторыя
Вэрсія для друку Вэрсія для друку

Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі

(галасоў: 161)

Абмеркаваць гэты тавар (0 меркаваньняў)

 
Цана: 8,000.00руб.
Ацаніце тавар!
Выдатна!
Добра
Сярэдне
Кепска
Вельмі кепска

Наяўнасьць на складзе: не
Вага тавару: 0.11 kg

Менск, 2006. — 112 с. - (Бібліятэка часопіса "Беларускі гістарычны агляд").

УВАГА! Цяпер гэтую кнігу можна замовіць на KNIHI.BY

У працы разглядаюцца аспэкты жыцьця і дзейнасьці княгіні Магдалены Радзівіл (1861-1945), якія звычайна заставаліся па-за ўвагаю дасьледнікаў. У першай частцы аўтар разглядае ўнёсак гэтай асобы ў нацыянальнае і рэлігійнае адраджэньне Беларусі, у прыватнасьці ейныя погляды на Грэка-Каталіцкую Царкву. У другой частцы ён пралівае сьвятло на гісторыю нязьдзейсьненай мары княгіні — заснаваць грэка-каталіцкую калегію (сэмінарыю) для беларусаў у Рыме.

Зьмест

Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне
Таямніца брыльянтавага калье
Дадатак
Паказьнік імёнаў
Паказьнік геаграфічных назваў

Магдалена Радзівіл i беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне

"Мяне заўсёды мучыць думка,
што, пакінуўшы ўсходні абрад,
мае продкі зрабілі страшэнную крыўду Каталіцтву".
(Зь ліста Магдалены Радзівіл
а. Фабіяну Абрантовічу 18 траўня 1928 г.)

Сярод выдатных постацяў беларускага нацыянальнага i рэлігійнага адраджэньня пачатку XX ст. княгіня Магдалена Радзівіл (08.07.1861—06.01.1945) займае не апошняе месца. На жаль, ейнае жыцьцё i дзейнасьць дасюль заставаліся па-за ўвагаю нашых гісторыкаў.

Магдалена Радзівіл (у дзявоцтве Завішанка) нарадзілася ў Варшаве, але сваімі каранямі яна была шчыльна зьвязаная зь Беларусьсю. Яе бацька, Ян Завіша (1820—1887), вядомы археоляг, рабіў раскопы i дасьледаваў помнікі каменнага веку на Ігуменшчыне i Наваградчыне, браў удзел у міжнародных археалягічных кангрэсах у Вэнэцыі (1871 г.) i Будапэшце (1876 г.). Ён належаў да тых прадстаўнікоў шляхетных беларускіх родаў, якія, нягледзячы на вонкавую палянізацыю, засталіся патрыётамі сваёй бацькаўшчыны i зрабілі значны ўнёсак у вывучэньне гісторыі i культуры Беларусі. Такімі былі браты графы Канстантын i Астап Тышкевічы, Уладыслаў Сыракомля, Ганоры Кіркор i інш. Звычайна яны размаўлялі між сабою па-польску, хоць добра ведалі беларускую мову і карысталіся ёю ў зносінах зь сялянамі. Некаторыя зь ix, як Аляксандар Ельскі, спрабавалі пісаць па-беларуску. Асноўная частка зямельных уладаньняў Завішаў знаходзілася на Меншчыне, у Ігуменскім павеце, з цэнтрам у Кухцічах, прыблізна за пяць вёрстаў ад Узды. Там збольшага і прайшло дзяцінства Магдалены. Тады, відаць, не без уплыву бацькі, у дзяўчаці зарадзілася любоў да Беларусі i беларускага народу, якая пасьля прывяла яе да ўсьведамленьня сваёй нацыянальнай прыналежнасьці. Сама Магдалена сьведчыла, што адносіны з маці-полькаю ў яе склаліся ня вельмі шчасьліва: "Я сама ў дзяцінстве глыбока адчула розьніцу, якую мая маці рабіла між мною i маёй сястрою, ейнай любіміцай, i адтуль паўстала ўва мне нянавісьць да такога фаварытызму. Трэба яго перанесьці, але горыч па ім застаецца..." (Ліст да а. Андрэя Цікоты ад 27 ліпеня 1929 г.). Магчыма, гэтая акалічнасьць паўплывала на рост нацыянальнай сьвядомасьці Магдалены. Паказальна, што нічога не вядома пра беларускія зацікаўленьні ейнае старэйшае сястры Эвы.

У 1881 г. Магдалена выйшла замуж за польскага графа Людвіка Красінскага. У пасаг яна атрымала маёнтак Жарноўкі (таксама ў Ігуменскім павеце) з больш як 27 тысячамі дзесяцінаў зямлі. У 1895 г. Магдалена застаецца ўдавою з малой дачкой Люізаю. Яна шмат падарожнічае па Эўропе i ў 1906 г. у Лёндане выходзіць другі раз замуж за князя Міколу Радзівіла, на дзевятнаццаць гадоў маладзейшага за яе. Гэты няўрымсьлівы малады чалавек меў сярод палякаў рэпутацыю масквафіла. Пачатковую асьвету ён атрымаў у езуітаў, пасьля працягваў навуку ў прэстыжным Паскім корпусе ў Пецярбурзе. Васямнаццацігадовым юнаком ён пайшоў добраахвотнікам у брытанскае войска, каб удзельнічаць у паўднёва-афрыканскай (бурскай) вайне (1899—1902). Калі ў 1904 г. выбухнула расейска-японская вайна, ён зноў апынуўся ў войску, гэтым разам расейскім. Ягоны шлюб з багатай удавой польскага арыстакрата, якая магла б быць ягонай маці, у польскіх вышэйшых колах сустрэлі непрыхільна. Магчыма, гэта i паўплывала на канчатковы разрыў Магдалены Радзівіл i ейнага мужа з польскім грамадзтвам. Гэтак удала склалася, што ў тым самым 1906 г. выйшлі першыя легальныя беларускія газэты Наша Доля, a потым і Наша Ніва — пачаў набіраць моцы беларускі адраджэнскі рух.

Узяўшы шлюб, Магдалена i яе муж звычайна жылі ў Кухцічах або ў Менску. Мікола выявіў немалыя гаспадарскія здольнасьці. Зь ягонай прапановы збудавалі чыгуначную лінію ад маёнткаў Магдалены Радзівіл да станцыі Вярэйцы Лібава-Роменскай чыгункі, што ішла праз усю Беларусь i злучала яе з Балтыцкім морам з аднаго боку i з Украінай з другога. Гэта станоўча паўплывала на разьвіцьцё эканомікі рэгіёну. Аднак сямейнае жыцьцё, відаць, не ахаладзіла неўтаймоўнага характару Міколы Радзівіла. У 1912—1913 гг. ён быў на Балканах, дзе ў шэрагах баўгарскага войска змагаўся перш супраць туркаў, a пасьля супраць сэрбаў i грэкаў. Пачатак Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1914 г. засьпеў яго ў Нямеччыне. Праз Францыю i Англію ён дабраўся дамоў і адразу далучыўся да расейскай арміі. Але паваяваць яму давялося нядоўга: 17 лістапада (паводле старога стылю) 1914 г. ён загінуў ва Ўсходняй Прусіі. Везьлі цела князя на пахаваньне ў Кухцічы празь Менск. Вось што піша пра гэта газэта Беларус: "Князь М. Радзівіл, забіты на вайне, перавезены ў радавы магільнік у Нясьвіжы. У Мінску на труну палажылі вянок беларусы з гэткай надпісяй: "Князю Мікалаю, сыну зямлі беларускай, беларусы". A на другой стужцы: "Лёгка зямелька табе, княжэ, у роднай забытай старонцэ". Далей газэта працягвае: "Нябожчык быў мужам вядомай у Міншчыне грамадзянскай працаўнічкі Я. А. Княгіні Магдалены Радзівіловай, каторая лічыць сябе беларускай, за што вельмі ня любяць яе польскія нарадовыя дэмакраты, каторым здаецца, што нават той беларус-каталік, каторы па-польску ніводнага слова сказаць ня ўмее, ёсьць тыкі не беларус, a паляк, a ў галаве ix ня можа памясьціцца, каб шляхціц, пан, a то яшчэ i князь ды мог быць беларусам. A тымчасам ведама нам, што i нябожчык бацька княгіні Магдалены быў усёй душой беларус i нямала папрацаваў для беларускай справы, толькі ён быў адзін у полі, ды не такія былі варункі..."

Ёсьць пытаньні па Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі?

Вы можаце задаць нам пытаньне(і) пры дапамозе наступнай формы.

Вашае імя:

Email:

Напішэце пытаньні датычна Надсан Аляксандар. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі:

Код з малюнка

Навіны
01.09.2010
Новае ад 01 верасьня 2010: дадаліся 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявіліся 2 кнігі

24.08.2010
Новае на ад 24 жніўня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

17.08.2010
Новае ад 17 жніўня 2010: дадалося 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявілася 8 кніг

28.07.2010
Новае ад 28 ліпеня 2010: дадалося 2 кнігі; ізноў зьявілася 2 дыскі, 3 кнігі, 2 часопісы

21.07.2010
Новае на KNIHI.BY ад 21 ліпеня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

Усе навіны...
Групы Google
Падпісацца на навіны старонкі Кнігі-Поштай
Наведаць групу навінаў Google
Як падпісацца на навіны Google Groups


Галасаваньне
  Які фармат навінаў Knihi.net вам зручнейшы?
Рассылка з сайту
Рассылка праз Google Groups
Навіны ў фармаце RSS
Ня маю патрэбы ў навінах Knihi.net

 

[ Галоўная | Пра нас | Старонка | Прайс-ліст (у ZIP) | Рэгістрацыя ]

Copyright © Кнігі - Поштай . All rights reserved.


беларуская музыка душевые кабины APPOLLO смесители GROHE дверная фурнитура PALLADIUM