Надсан Аляксандар. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі (1924—1938) - Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!

    
    Галоўная
    Рэгістрацыя
    Зваротная сувязь
 


  
Пошук:
    
шукаць у знойдзеным
Каталёг
  Гісторыя
      Гістарычныя часопісы
      Мэмуары
      Рэпрынты
  Часопісы
  Проза
  Публіцыстыка
  Паэзія
  Дзеткам
  Рэлігія
  Навука
  Іншамоўная літаратура
  Фотаальбомы
  Музыка
  Відэа
  Аўдыёкнігі
  Рознае
  Футболкі
Логін:
Пароль:

забыліся на пароль?
Рэгістрацыя
Код нашага гузіка 88x31
Кнігі - Поштай, а таксама аўдыё і відэа!
Абмен спасылкамі
Галоўная / Гісторыя
Вэрсія для друку Вэрсія для друку

Надсан Аляксандар. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі (1924—1938)

Надсан Аляксандар. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі (1924—1938)

(галасоў: 67)

Абмеркаваць гэты тавар (0 меркаваньняў)

 
Цана: 6,500.00руб.
Ацаніце тавар!
Выдатна!
Добра
Сярэдне
Кепска
Вельмі кепска

Наяўнасьць на складзе: не
Вага тавару: 0.165 kg

Менск, 2006. — 160 с. — (Бібліятэка часопіса "Беларускі Гістарычны Агляд").

УВАГА! Цяпер гэтую кнігу можна замовіць на KNIHI.BY

Прадмова

Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай i рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, a таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-Каталіцкай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рымскага (лацінскага) абраду, як пра тое марылі ягоныя заснавальнікі. У працы выкарыстаныя шматлікія, у большасьці дагэтуль невядомыя архіўныя матэрыялы з фондаў Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане.

У гэтай працы робіцца спроба прасачыць гісторыю Друйскага кляштару марыянаў ад ягонага заснаваньня да 1938 г. на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай Ostpolitik, што выяўлялася ў дзейнасьці Папскай Камісіі Pro Russia. Як i мае ранейшыя працы (у якіх, дарэчы, закраналіся некаторыя аспэкты гісторыі Друі)2, напісаная яна на падставе шматлікіх i пераважна дагэтуль невядомых архіўных дакумэнтаў, што знаходзяцца ў фондах Бібліятэкі Ф. Скарыны ў Лёндане. Большасьць гэтых дакумэнтаў паходзіць са збораў біскупа Чэслава Сіповіча, які намерваўся напісаць гісторыю кляштару, дзе ён пачынаў свой шлях служэньня Богу i Бацькаўшчыне. Словы Pro patria aliena (Для чужой Бацькаўшчыны), узятыя за назву для гэтай працы, належаць ня мне, а айцу Язэпу Германовічу. У гэтых трох словах усё сказана пра лёс друйскіх марыянаў, ня толькі высланых у Харбін, але і тых, што мусілі працаваць у тагачаснай Польшчы, дзе словы "паляк" i "каталік" успрымаліся большасьцю як сынонімы. Сумна, калі людзі, якія мужна баранілі свае нацыянальныя i рэлігійныя правы, адмаўляюць у іх іншым і пры гэтым карыстаюцца мэтадамі, наўзьдзіў падобнымі на тыя, ад якіх самім давялося пацярпець. Трэба спадзявацца, што такі стан рэчаў у нашыя дні адышоў у далёкую мінуўшчыну. Лічу сваім прыемным абавязкам выказаць удзячнасьць Вользе Калацкай, майму строгаму, але справядліваму рэдактару i крытыку, без чыёй дапамогі мне прыйшлося б часта чырванець. Дзякую таксама д-ру Iрыне Дубянецкай: нягледзячы на вялікую занятасьць працаю над сваёй доктарскай дысэртацыяй (яе абарона бліскуча прайшла 24 чэрвеня ў Лювэнскім унівэpсытэце), Iрына знайшла час прачытаць рукапіс гэтай працы i зрабіць вартасныя заўвагі i праўкі. Сяргей i Тацяна Дубаўцы, Генадзь Сагановіч, д-р Юры Туронак i тая ж Вольга Калацкая шмат дапамаглі мне ў пошуках патрэбных матэрыялаў у бібліятэках i архівах Варшавы, Вільні i Менску, за што ім складаю вялікую падзяку. I нарэшце, шчыра дзякую Iгару Лабацэвічу за тэхнічную падрыхтоўку тэксту да друку.

Зьмест

Уступнае слова
"Pro albarussis"
Пад ціскам
Бародзіч
"Абмежаваць беларушчыну да мінімуму"
Паміж молатам ды кавадлам
Харбін, Харбін
"Надо для русских пока что работать..."
Дарога ў нікуды
"Раскіданае гняздо"
Лёс выгнаньнікаў
"Pro patria aliena"
Паказьнік імёнаў
Геаграфічны паказьнік

Ёсьць пытаньні па Надсан Аляксандар. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі (1924—1938)?

Вы можаце задаць нам пытаньне(і) пры дапамозе наступнай формы.

Вашае імя:

Email:

Напішэце пытаньні датычна Надсан Аляксандар. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў-марыянаў у Друі (1924—1938):

Код з малюнка

Навіны
01.09.2010
Новае ад 01 верасьня 2010: дадаліся 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявіліся 2 кнігі

24.08.2010
Новае на ад 24 жніўня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

17.08.2010
Новае ад 17 жніўня 2010: дадалося 2 кнігі, 4 часопісы; ізноў зьявілася 8 кніг

28.07.2010
Новае ад 28 ліпеня 2010: дадалося 2 кнігі; ізноў зьявілася 2 дыскі, 3 кнігі, 2 часопісы

21.07.2010
Новае на KNIHI.BY ад 21 ліпеня 2010: дадалося 3 кнігі; ізноў зьявілася 4 кнігі

Усе навіны...
Групы Google
Падпісацца на навіны старонкі Кнігі-Поштай
Наведаць групу навінаў Google
Як падпісацца на навіны Google Groups


Галасаваньне
  Які фармат навінаў Knihi.net вам зручнейшы?
Рассылка з сайту
Рассылка праз Google Groups
Навіны ў фармаце RSS
Ня маю патрэбы ў навінах Knihi.net

 

[ Галоўная | Пра нас | Старонка | Прайс-ліст (у ZIP) | Рэгістрацыя ]

Copyright © Кнігі - Поштай . All rights reserved.


беларуская музыка душевые кабины APPOLLO смесители GROHE дверная фурнитура PALLADIUM